Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Задума

   Задума (замысел) — самы першы этап у працэсе стварэння мастацкага твора.
   У задуме узнікае агульная ідэйная накіраванасць будучага твора, намячаюцца яго праблематыка, нярэдка і асноўныя персанажы, сюжэтныя лініі. Але гэтыя першыя намёткі могуць значна разыходзіцца з канчатковым варыянтам твора. Адбываецца гэта таму, што, працуючы над творам, пісьменнік глыбей пранікае ў сутнасць тых з’яў, якія паказвае, і яны паўстаюць перад ім у іншым выглядзе, больш шматгранна. Гэта ў сваю чаргу ўплывае на характарыстыку герояў, на паказ іх узаемаадносін.