Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Загадка

Кнопка отправить на печать

   Загадка - фальклорная мініяцюра, якая ў форме адумыславатага пытання падае іншасказальнае, вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з'яў. Іншасказальнасць у загадках звычайна ствараецца з дапамогай розных тропаў: метафар, увасабленняў, метанімій, алегорый, параўнанняў і інш. Напрыклад: Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. - Яйка; Кругленькае, чорненькае, да неба дакінеш. - Вока; Без рук, без ног, без чэрава, узлезе сам на дзерава. - Хмель; Ляжыць - з ягня, устане - вышэй каня. - Дуга.
   Загадкі развіваюць назіральнасць, лагічнае мысленне, вобразнае ўяўленне, кемлівасць чалавека, навучаюць яго разумець паэтычнае іншасказанне. Як слушна падкрэслівае аўтар даследавання "Паэтыка беларускіх загадак" Ніл Гілевіч, загадка "ёсць паэтычны вобраз, можна сказаць - паэзія ў "чыстым" выглядзе, адзін з яе важнейшых першаэлементаў, без чаго яна перастае быць сама сабою, перастае быць мастацтвам".
   У народных загадках увасоблены шырокі і арыгінальны погляд працоўных на прыроду, грамадства, навакольны свет. Што датычыць формы, то карыстаюцца яны як празаічнай, так і вершаванай мовай. Па ўзору народных загадак некаторыя паэты (Ніл Гілевіч, В. Жуковіч, М. Чарняўскі і інш.) пішуць літаратурныя.