Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Дыярыуш

Кнопка отправить на печать

   Дыярыуш – (ад лац. diarium – дзённік) – жанр гістарычна-дакументальнай прозы ў старажытнай беларускай і польскай літаратуры, у якім падзеі грамадска-палітычнага або прыватнага жыцця пададзены ў форме датаваных запісаў.
   На станаўленне жанру ўплывалі летапісы і хронікі, у якіх у XVI ст. выявілася тэндэнцыя да «алітаратурвання» храналагічных запісаў. У XVII-XVIII стст. дыярыушамі называліся дзелавыя і аўтабіяграфічныя запісы, сямейныя хронікі, дзённікі падарожжаў і ваенных паходаў, мемуары; каштоўныя гістарычныя крыніцы – сеймавыя дыярыушы. Найбольш ранні беларускі помнік гэтага жанру – «Дзённік» Фёдара Еўлашоўскага (канец XVI - пач. XVII ст.).
   Ваенным падзеям і нацыянальна-вызваленчай барацьбе прысвечаны дыярыушы С. і Б. Маскевічаў (1630, 1649, 1660). Да гэтага жанру належаць творы І. Будзілы (1612), Я. Сапегі (1612), Афанасія Філіповіча (1646), С. Незабітоўскага, Я. Цадроўскага, сямейная хроніка Абуховічаў і інш.

А. Ф. Кошунаў
 


Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм – Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1998. – 576 с.