Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Двухскладовыя памеры

   Двухскладовыя памеры — памеры вершаваныя, у аснове якіх — стопы ямба ці харэя. Дзякуючы пірыхіям і спандэям (радзей) валодаюць вялікімі магчымасцямі рытмічнага вар’іравання, намнога большымі, чым трохскладовыя памеры. Асаблівасць іх — абавязковая наяўнасць метрычнага націску ў апошняй стапе вершарада.
   Колькасць стопаў вагаецца ад двух да дзесяці, найбольш часта ўжываюцца трох- («Жняя» Янкі Купалы, «На Нарачы» Ю. Голуба), чатырох- («Бог не роўна дзеле» Францішка Багушэвіча, «Лукішскія вершы» В. Таўлая) і пяцістопныя («Заместа слоў» Раісы Баравіковай, «Верасы» І. Скурко) памеры. У шматстопных прысутнічае цэзура.
   Вось прыклады двухскладовых памераў — адпаведна Я2, а таксама цэзураваныя Х6 і Х8:

 

О майскі вечар!
Святло і цені...…
Мае сустрэчы
І летуценні…...
Пра сны чыесьці
Шапоча вецце…...
І вось, нарэшце,
Ідзе, смяецца…...
(Я. Міклашэўскі.

«…...О майскі вечар!»)


Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай,
Цішыня у хаце згорбленай, старой,
Ды гарыць памалу ноч даўгой лучынай,
Сцелючы сасновым дымам і смалой…
(Максім Танк. «Песня кулікоў»)

Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына,
Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.
Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!
Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!
(Алесь Звонак. «Беларускія жанчыны»)


   Да двухскладовых памераў адносяцца і двухскладовікі з пераменнай анакрузай (Па2), у якіх нерэгулярная анакруза абумоўлівае спарадычнае з’яўленне ў вершы то ямбічных, то харэічных радкоў. Б. Тамашэўскі, праўда, сцвярджаў, што «ніводзін рускі паэт не пісаў вершаў, у якіх ямбы і харэі знаходзіліся ў адвольным спалучэнні». Але М. Гаспараў знайшоў такія вершы ў Б. Пастэрнака, У. Лугаўскога, С. Міхалкова і А. Барто. Сустракаюцца яны і ў беларускай вершатворчасці. Імі, у прыватнасці, напісаны дзве раннія байкі Якуба Коласа «Дуб і кветкі» і «Мужык і клёпкі». Вось урывак з апошняй байкі:

Узяў сякеру, клін дубовы,
Прынёс абруч ён, праўда, новы —
На абруч — абруч ён садзіць,
Каб потым дно дастаць смялей.
Абруч загоніць — дна не выне,
Дно дастане — абруч скіне,
Ну, як мыш, ўспацеў Андрэй.

Похожие статьи:

ТТрохскладовыя памеры

ППамер вершаваны