Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Газэль

   Газэль — адзін з відаў верша ў народаў Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Індыі і Пакістана. У газэлі манарыфмай (часта з рэдыфам) спалучаецца, як правіла, не менш трох, але не больш дванаццаці двухрадкоўяў (бейтаў). Першыя два радкі зарыфмаваны паміж сабой, а пасля тая самая рыфма, парушаючы пэўную тэматычную адасобленасць і страфічную замкнёнасць бейтаў, паўтараецца праз радок на працягу ўсяго твора (аа ба ва га...). У апошнім бейце ўпамінаецца імя ці псеўданім аўтара верша.
   Газэль узнікла з народнай лірычнай песні, свайго росквіту дасягнула ў творчасці выдатных персідска-таджыкскіх паэтаў Саадзі, Хафіза, Джамі, азербайджанца Нізамі і інш. З XІX ст. гэты від верша пранік у еўрапейскую паэзію. Ім карысталіся Гётэ, А. Фет, В. Брусаў, Іван Франко. У савецкі час газэль сустракаецца ў творчасці Г. Лахуці, Г. Гуляма, Д. Паўлычкі і іншых паэтаў. Класічная газэль была прыналежнасцю амаль выключна інтымнай лірыкі. Пазней тэматычныя межы яе некалькі пашырыліся. Прыкладам гэтай формы верша можа служыць «Кактэбельская газель» С. Ліхадзіеўскага:

Ад спякоты я не ведаў супакою па начах.
Ад рэцэнзій, перакладаў ледзь зусім я не зачах,
А лекцыйная работа адымала мне язык...
Літасць маюць у Літфондзе — і пуцёўка у руках.
Падхваціў мяне з сынамі рэактыўны самалёт,
Мора Чорнае вітаем, слёзы радасці ў вачах.
Кактэбель мой, Кактэбель мой, меладычны пошум

хваль...

Хочаш — плавай, загарай тут ці адольвай Карадаг.
З Домам творчасці, аднак, нам не прыстала жартаваць:
Ёсць у кожным тут пакоі аўтаручкі на сталах,
Кожны тут пісаць павінен, з дзесяці гадзін да двух,
Вершы, п’есы ці раманы, дысцыпліна проста страх!
З гэтым жорсткім распарадкам азнаёміў я сыноў:
— Я не буду! — рэжа Толік без сумненняў і разваг.
Юрка шлях да кампрамісу вынаходзіць пакрысе:
— Казак мы навыдумляем, ты запішаш на лістах.
Згодзен, хлопцы, у дадатак вам каменьчыкі збіраць,
Зіхаценне іх напомніць нам аб гэтых слаўных днях!
Так сямейнага разладу быў прытушаны касцёр,
Тут і ўсё апавяданне аб Сцяпане і сынах.

 

   Ёсць газэль у Эдуарад Акуліна ("Газэля"), Янкі Золака ("Газэла"), Рыгора Крушыны ("Газэля")

Похожие статьи:

Янка ЗолакЯнка Золак - Газэла

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Газэля

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Газэля