Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Вяснянкі

Кнопка отправить на печать

   Вяснянкі — жанравая разнавіднасць каляндарна-абрадавай лірыкі (гл.: абрадавая паэзія); народныя песні, якія спяваюць ранняй вясной (пачынаючы з 1 сакавіка) у час гукання вясны,«адмыкаючы» вясну і «замыкаючы» зіму.
   Вяснянкі генетычна звязаны з іншымі песнямі веснавога цыкла — юраўскімі, велікоднымі, траецкімі, якія адпаведна спяваліся на Юр’я (23 красавіка, калі першы раз выганялі жывёлу на пашу; Юрый лічыўся апекуном жывёлы), на Вялікдзень (валачобныя песні), на Сёмуху (Тройцу; Сёмуха прыпадае на сёмы тыдзень пасля Вялікадня).
   У вяснянках апяваецца веснавое абуджэнне прыроды, прылёт птушак, выказваецца надзея селяніна на добры год, багаты ўраджай, вера дзяўчат у добрае замужжа і гэтак далей.
   Узоры вяснянак — у выданні «Веснавыя песні» (1975). Вось адна з такіх песень:

 

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.
Жавароначкі, прыляціце,
Зямлю-матачку абудзіце
І дожджыкам напаіце,
Каб травачкі парасцілі,
Каб волікаў накармілі.