Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Выдавецкая справа

Кнопка отправить на печать

   Выдавецкая справа - культурная і вытворчая дзейнасць, звязаная з падрыхтоўкай да друку, выпускам і распаўсюджваннем розных выданняў.
   Да сярэдзіны XV ст., да вынаходніцтва друкавання I. Гутэнбергам, існавалі толькі рукапісныя тэксты, у тым ліку кнігі. Першая беларуская друкаваная кніга з'явілася 6 жніўня 1517 г. Гэта быў "Псалтыр", выдадзены Францыскам Скарынам у Празе. Пасля гэтага ў 1517-1519 гг. ён надрукаваў яшчэ 22 кнігі "Бібліі" ва ўласным перакладзе на старабеларускую мову царкоўнай рэдакцыі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі, ілюстрацыямі. Выданнем кніг займаліся друкарні — прадпрыемствы са спецыяльным друкарскім абсталяваннем. У ХІХ ст. функцыі друкарняў звяліся да тэхнічнай працы па выпуску выданняў, творчая ж праца па падрыхтоўцы іх да друку сканцэнтравалася ў асобных установах — выдавецтвах.
   Што да распаўсюджання выданняў, то ім найперш займаюцца такія структуры, як кнігагандаль з цэлай сістэмай спецыялізаваных магазінаў — кнігарняў (рэалізуюць асобныя выданні, праводзяць падпіску на падпісныя выданні), а таксама агенцтва Белдрук — праз сістэму кіёскаў (рэалізуюць у асноўным перыядычныя выданні).