Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Вобраз літаратурны

Кнопка отправить на печать

   Вобраз літаратурны - асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме з дапамогай маўлення.
   Літаратура, як і мастацтва ўвогуле, - гэта "мысленне ў вобразах", "у тым і сутнасць паэзіі, што яна бясплотнай ідэі дае жывы, пачуццёвы і прыгожы вобраз" (В. Бялінскі).
   Вобраз літаратурны шматаблічны, мае некалькі значэнняў. Мы перш за ўсё сустракаемся з так званым слоўнымі вобразамі, або тропамі. У значнай ступені з дапамогай тропаў у паэзіі ўзнікае вобраз - перажыванне (тая ці іншая эмацыянальная "зараджанасць" чытача). У лірычнай паэзіі таксама нярэдкія вобразы -сімвалы, у якіх, як правіла, увасабляюцца глыбокія, грамадска значныя думкі. Для лірыкі ў цэлым характэрны вобраз лірычнага героя (або лірычны герой, лірычнае "Я"). У эпічных, драматычных і ліра-эпічных творах ствараюцца вобразы -персанажы, станоўчыя і адмоўныя, вобразы-малюнкі: вобразы-пейзажы (вобраз Прыпяці ў "Дрыгве" Якуба Коласа), вобразы-рэчы (вобраз ветразя ў аднайменным вершы М. Лермантава), вобразы-дэталі (гл. дэталь мастацкая), вобразы-падзеі (з ланцуга такіх падзей складаецца сюжэт твора)... Урэшце, у выніку знаёмства з літаратурным творам ва ўяўленні чытача ўзнікае літаратурны вобраз як цэласны малюнак жыцця. створаны пісьменнікам (напрыклад, вобраз беларускай палескай вёскі 1920-х гг. у "Палескай хроніцы" Івана Мележа).

   Задача пісьменніка - ствараць усё новыя і новыя літаратурныя вобразы, таму што пры іх паўтарэнні (самапаўтарэнне ці запазычанне ў іншых творцаў) яны вельмі хутка становяцца штампам.