Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Вобраз лірычнага героя

Кнопка отправить на печать

   Вобраз лірычнага героя (герой лірычны, лірычнае "я") - умоўны тэрмін, якім абазначаюць вобраз, што ўзнікае ў свядомасці чытача ў выніку знаёмства з лірычнай творчасцю таго ці іншага паэта.
   Вобраз лірычнага героя нельга просталінейна атоесамліваць з асобай паэта, а яго перажыванні - з пачуццямі і думкамі аўтара. Так, у вершы "Я - калгасніца..." Янкі Купалы лірычнае "я", ад імя якога вядзецца аповед, жаночага роду. У вершы А. Твардоўскага "Я убит подо Ржевом" лірычным героем выступае салдат, які загінуў на вайне. Паэт можа ўявіць сябе ў міжпланетным караблі і ў форме "я" выказваць пачуцці касманаўта і г. д. Разам з тым нельга лічыць, што паміж асобай паэта і вобразам яго лірычнага героя маецца значная розніца. Суадносіны паміж імі нагадваюць нечым суадносіны прататыпа і літаратурна-мастацкага вобраза ў ліра-эпічных (паэма) і эпічных (раман, аповесць і інш.) творах.
   Вобраз лірычнага героя найбольш поўна паўстае з усёй творчасці паэта, асобныя вершы з розных бакоў абмалёўваюць, удакладняюць, узбагачаюць той тып лірычнага характару, што ўносіць у літаратуру пэўны творца. Так, вобраз лірычнага героя. дарэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы - чалавек-бунтар, змагар за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне роднага народа, ён паўстае з розных лірычных твораў паэта. У адных вершах раскрываецца ўсведамленне яго сацыяльнай, нацыянальнай або чыста чалавечай годнасці ("А хто там ідзе?", "Ворагам Беларушчыны", "Мужык"), у другіх - палкае жаданне грамадска-рэвалюцыйнай дзейнасці ("Там", "Час"), у трэціх - свядомая арыентацыя на працоўны народ ("Я не для вас ...", "Адповедзь"), у чацвёртых - нязломная вера ў перамогу ("Яшчэ прыйдзе вясна") і гэтак ддалей.
   Вобраз лірычнага героя творчасці Пімена Панчанкі - гэта вобраз праўдзівага, сумленнага, добрага чалавека ("Без чалавечнасці не будзе і вечнасці!"), які актыўна сцвярджае хараство жыцця і гэтак жа актыўна і бескапрамісна змагаецца з усім, што перашкаджае нам у жыцці.