Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Вершаванне (вершаскладанне)

Кнопка отправить на печать

   Вершаванне, або вершаскладанне - сістэма арганізацыі вершаванай мовы, у аснове якой - паўтарэнне пэўнага рытмастваральнага кампанента (вышыні гуку - у кітайскай паэзіі, працягласці вымаўлення галоснага - у антычнай, націскных або ненаціскных галосных - у сілабіка-тоніцы і гэтак далей). Мерай жа рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы звычайна з'яўляецца вершаваны радок.
   На пэўным гістарычным этапе развіцця літаратуры выпрацоўваюцца асобныя сістэмы вершавання - тыпы рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы, якія абумоўлены фанетычнымі асаблівасцямі нацыянальнай мовы, пануючымі ў ёй традыцыямі вершавання і залежаць ад сукупнасці структурных адзінак верша, іх будовы, функцый і ўзаемасувязі ў вершаваных радках. Сувязь паміж вершам і музыкай, напевам абумовіла асноўныя асаблівасці народнага вершавання. Наяўнасць у старажытнагрэцкай мове доўгіх і кароткіх складоў прывяла да ўзнікнення антычнай (метрычнай) сістэмы вершавання. У мовах з пастаянным (строга вызначаным) націскам пануе сілабічная сістэма вершавання. Мовы з рухомым націскам карыстаюцца танічнай і сілаба-танічнай сістэмамі вершавання. Надзвычайнае распаўсюджанне ў сусветнай паэзіі ў ХХ ст. набыў свабодны верш (верлібр).