Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Біяграфістыка

Кнопка отправить на печать

   Біяграфістыка - дапаможная галіна літаратуразнаўства, галоўная задача якой - стварэнне як мага больш поўных, навукова дакладных і грунтоўных біяграфій буйнейшых прадстаўнікоў нацыянальнай літаратуры. Найбольш распаўсюджаны жанр біяграфістыкі - крытыка-біяграфічны нарыс.

   Першую спробу напісаць навуковую біяграфію Янкі Купалы зрабіў Я. Шарахоўскі — "Пясняр народных дум". Мастацка-дакументальныя біяграфічныя творы спалучаюць дакладнасць дакумента з мастацкім вымыслам, з жывасцю, а падчас і займальнасцю аўтарскага апавядання. Сярод іх - дакументальныя аповесці С. Александровіча пра Якуба Коласа "Ад роднае зямлі...", "На шырокі прастор" І "Крыжавыя дарогі", раман-эсэ А. Лойкі пра Янку Купалу "Як агонь, як вада" і інш. Асабліва каштоўныя для біяграфістыкі пісьменніцкія аўтабіяграфіі. Асобныя аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў кнігі "Пяцьдзесят чатыры дарогі" (1963), "Пра час і пра сябе" (1965) і "Вытокі песні" (1973); укладанне і падрыхтоўка тэкстаў усіх трох кніг - Я. Казекі. Арыгінальную аўтабіяграфічную мастацка-дакументальную "Аповесць пра сябе" стварыў Б. Мікуліч.

   Своеасаблівым жанрам біяграфістыкі з'яўляецца летапіс жыцця і творчасці пісьменніка, які звычайна ў якасці дадатку ўключаецца ў ягоны збор твораў, а зрэдку выходзіць і асобным выданнем. Найбольш грунтоўны з іх - укладзены М. Мушынскім "Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа" (1982). Для біяграфістыкі вялікае значэнне маюць розныя крыніцазнаўчыя матэрыялы, даведнікі, накшталт "Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў ХVI-ХХ ст. ст." Я. Саламевіча (1983).