Быліца - жанравая разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены расказ пра нейкі цікавы жыццёвы выпадак.
Так, "Быліцы, расказы Навума" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча складаюцца з дзвюх быліц - сямейна-бытавой (узаемаадносіны ў патрыярхальнай сям'і) і гістарычнай (каранацыя маскоўскага цара). У сучасным літаратуразнаўстве замест тэрміна "быліца" часам ужываецца слова "быль" ("Быль пра злога Сухавея" Максіма Танка), творы тыпу быліцы называюцца вершаваным нарысам ці вершаваным рэпартажам.
Похожие статьи:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Быліцы, расказы Навума