Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Астрафічны верш

   Астрафічны верш — верш, напісаны без члянення на асобныя (роўныя ці розныя) строфы, які вызначаецца асаблівай звязанасцю радкоў дзякуючы шматлікім сінтаксічным спалучэнням, перыядам, пераносам і г. д.
   У астрафічным вершы Можна вылучыць рыфмовыя пары, часам — чатырохрадковыя або пяцірадковыя рыфмовыя спалучэнні. Аднак гэтыя пары і спалучэнні звычайна не валодаюць ні інтанацыйна-сінтаксічнай завершанасцю, ні сэнсавай закончанасцю, а, наадварот, маюць выразную тэндэнцыю да вольнага спалучэння з іншымі радкамі. Гэта датычыцца і тых твораў, у якіх чаргаванне рыфмовых спалучэнняў строга ўпарадкавана, як, напрыклад, у паэме Максіма Танка «Янук Сяліба»: тут дакладна вытрымана чаргаванне рыфмовых пар і чатырохрадковых спалучэнняў: аабвбвгг...
   Астрафічным вершам найчасцей пішуцца вялікія па аб’ёму творы — паэмы, вершаваныя аповесці: «Цыгане» і «Полтава» А. Пушкіна, «Мцыри» М. Лермантава, «Беластоцкія вітрыны» і «Нянавісць» Пімена Панчанкі, «Люцыян Таполя» Максіма Танка і інш. Астрафічным вершам напісана і выдатная паэма Якуба Коласа «Новая зямля».

Похожие статьи:

ААлександрыйскі верш

ККаламыйкавы верш

ААкцэнтна-складовы верш

ЦЦвёрдыя формы верша

ААкцэнтны (чыста танічны) верш