Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артыкул

   Артыкул — жанр навуковай або публіцыстычнай літаратуры, твор, у якім ставіцца і вырашаецца пэўная навуковая, грамадская або іншая жыццёвая праблема ці пытанне.
   У літаратурна-крытычных артыкулах звычайна аналізуецца творчасць ці асобныя творы пісьменнікаў, розныя з’явы літаратурнага жыцця.
   Да жанру артыкула часта звярталіся многія беларускія пісьменнікі і крытыкі. Шырока вядомыя артыкулы Янкі Купалы («Чаму плача песня наша?»), Максіма Багдановіча («Глыбы і слаі», «Краса і сіла»). Шмат артыкулаў, прысвечаных разгляду літаратурнай творчасці і іншым грамадскім пытанням, напісалі Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль, Іван Навуменка, Алесь Адамовіч.