Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Аратарская проза

Кнопка отправить на печать

   Аратарская проза – творы красамоўства, а таксама літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі.
   Аратарства ўмацавалася ў антычнасці (Дэмасфен, Цыцэрон) у розных сферах (суд, дыпламатыя, навука і культура, царква і г. д.) і ў розных прызначэннях.
   Як адзін з першых аратараў на нашых землях праславіўся Кірыла Тураўскі, "словы" якога развівалі візантыйскія і антычныя традыцыі, а таксама насычаліся алегорыямі, сімваламі, народнай мудрасцю. Пазней, апроч "слова", якое развіваў у XV ст. Г. Цамбалак, на Беларусі ў ХVІ-ХVІІ ст. сталі папулярныя прамовы, казанні, пропаведзі. Вядомым прамоўцам быў грамадска-палітычны дзеяч і дыпламат Леў Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588 г. і інш.). Казанні любілі Мялецій Сматрыцкі ("Казанне пахвальнае", 1620) і Сімяон Полацкі. У аратарскай форме напісаны прадмовы Сымона Буднага.
   У ХVII-ХVIII ст. на Беларусі вялікую вядомасць набылі "Прамова Мялешкі" і "Прамова русіна" і інш. У стылі прамоў складаў свае публіцыстычныя маналогі, "словы" да чытачоў Кастусь Каліноўскі, змешчаныя ў "Мужыцкай праўдзе". У 1920-я гады як яркі аратар праславіўся Браніслаў Тарашкевіч, баронячы ў польскім сейме інтарэсы беларускага народа.