Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Анталогія

Кнопка отправить на печать

   Анталогія (ад грэч. anthologia – букет кветак, кветнік) – неперыядычны зборнік выбраных твораў, складзены па адпаведных прыкметах (проза, вершы) або на пэўную тэму. 

   Напачатку слова «Анталогія» ужывалася толькі ў дачыненні да зборнікаў твораў антычных (пераважна старажытнагрэчаскіх) паэтаў.

   Лічыцца, што першую анталогію склаў старажытнагрэчаскі паэт Мелеагр з Гадары (канец II – пачатак I ст. да н. э.). У яго анталогію «Вянок», акрамя асабістых твораў, увайшлі вершы яшчэ сарака шасці паэтаў.  

   Прыклады беларускіх анталогій: «Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кнігах», укладальнік П. М. Лапо і інш.; «Анталогія беларускай эпіграмы» (Уклаў К. Камейша. Мн., 2000); «Анталогія беларускага апавядання: У 2-х тамах", 1967; «Анталогія беларускай народнай песні», 1975; «Анталогія беларускай паэзіі: У 3-х тамах», 1993