Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аналогія

   Аналогія (ад грэч. analogia — адпаведнасць, падабенства) — прыём супастаўлення, параўнання блізкіх або падобных з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую ў навуковай літаратуры.

   У мастацкай літаратуры аналогія — разнавіднасць разгорнутага параўнання:

А маладзенькія ялінкі
Пад белым пухам чуць заметны,
Яны так мілы, так прыветны,
Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,
Надзеўшы гожыя апраткі.
(Якуб Колас. Новая зямля)