Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алітэрацыя

Кнопка отправить на печать

   Алітэрацыя (ад лац. ad — да, пры і littera — літара) — прадвызначанае пэўнымі мастацкімі задачамі паўтарэнне ў вершаванай мове аднолькавых або падобных зычных гукаў. Напрыклад:

Там, дзе воранам вораг каркае,
Я з зямлі паўстаю і бунтую.
Дабравольная санітарка —

я

Ласкай душы братоў бінтую.
(Пятрусь Макаль. «Цётка»)


   У гэтых радках адчуваецца выразная алітэрацыя на гукі р, д і т.
   Прызначэнне Алітэрацыі ў вершы рознае. У. Маякоўскі падкрэсліваў:«Я звяртаюся да алітэрацыі для абрамлення, для яшчэ большага падкрэслення важнага для мяне слова. Можна звяртацца да алітэрацыі для простай гульні ў словы, для паэтычнай забавы; старыя (для нас старыя) паэты карысталіся алітэрацыяй галоўным чынам для меладычнасці, для музычнасці слова...» Пры гэтым рускі паэт адзначаў, што «дазіраваць» алітэрацыю і асананс трэба вельмі асцярожна і што гукавыя паўторы не з’яўляюцца самамэтай паэзіі.
   Да ліку «найбольш тонкіх сродкаў паэтычнага ўздзеяння» адносіў алітэрацыю і асананс Максім Багдановіч. Дзякуючы перш за ўсё алітэрацыі — інструментоўцы на зычныя гукі — у шэрагу вершаў ствараецца эфект гукапераймання.
   Вось як алітэрацыя на шыпячыя, свісцячыя, а таксама на р не толькі прадвызначылі музыку наступных радкоў з «Новай зямлі» Якуба Коласа, але таксама дапамаглі стварыць гукавы эфект,«слыхавое ўяўленне» (Т. Эліат) надыходу навальніцы:

 

А дождж шуміць, а дождж гудзе,
І бліжай-бліжай ён ідзе...
І вось жахнула бліскавіца,
Як вокамгненная крыніца,
І гром-пярун сталёвым бічам,
Бы нейкі звер сталёвым лычам,
Арэ-трасе, калоціць хмары...