Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алюзія

Кнопка отправить на печать

   Алюзія — стылістычны прыём, які мае ў сваёй аснове схаваны намёк на агульнавядомы факт рэлігійнага, гістарычнага ці бытавога характару або ўзяты з мастацкай літаратуры. У якасці прыкладу можна прывесці наступны верш:

 

Парог, вычасаны з успамінаў,
Астаўся за мной;
Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,
Асталіся за мной;
Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,
Асталіся за мной;
Хата, пакрытая крыламі ластавак,
Асталіся за мной, —
Як жа мне не азірнуцца назад,
Нават калі б я застыў
Слупом солі?

(Максім Танк. Парог, вычасаны з успамінаў...).


   Верш разлічаны на тое, што чытач валодае пэўнымі культуралагічнымі пазнаннямі. Пра гэта сведчыць выраз слупом солі,які выклікае ў памяці біблейскае паданне аб тым, як узніклі на берагах Чырвонага мора рэальныя саляныя слупы.
   Паданне гаворыць наступнае: у старажытных гарадах Садоме і Гаморы людзі ўшчэнт разбэсціліся, пачалі грашыць, жыць не па-людску (адсюль выраз «садом і гамора», што значыць — разруха, непарадак, бесталкоўшчына). Бог вырашыў пакараць гарады, усіх іх жыхароў. Выключэнне зрабіў для прапаведніка Лота і яго жонкі. Сказаў, каб яны выйшлі за горад і ні ў якім разе не азіраліся назад, што б ні здарылася. Калі Лот з жонкаю ўзышлі на адзін з прыгарадных пагоркаў, раздаўся страшэнны выбух. Лот, як ні хацелася яму гэта зрабіць, не павярнуў галавы, не пасмеў аслухацца Бога. А яго жонка - відаць, таму, што любіла родны горад, дзе нарадзілася і вырасла, — азірнулася назад і навек застыла слупом солі. Такім чынам, у выраз застыць слупом солі аўтар укладвае значны сэнс. Нават ведаючы жахлівую меру пакарання, паэт азірнецца на родную хату, калі з ёй нешта здарыцца. I толькі вялікая любоў да Радзімы можа прывесці да такога ўчынку.