Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Александрыйскі верш

Кнопка отправить на печать

   Александрыйскі верш – верш, які складаецца з папарна звязаных рыфмай вершаваных радкоў. напісаных шасцістопным ямбам з цэзурай пасля трэцяй стапы. Пры паўтарэнні ў вершаваным творы некалькіх такіх двухрадкоўяў абавязковым з'яўляецца чаргаванне ў ім мужчынскіх і жаночых рыфмаў. Узнік у французскай паэзіі, паходжанне яго назвы звязваюць з "Раманам пра Аляксандра Македонскага" (ХІІ ст. ), які напісаны гэтым вершам. Сярод беларускіх паэтаў да александрыйскага верша найбольш часта звяртаўся Максім Багдановіч, ужываючы яго ў творах, стылізаваных пад старыну ("Перапісчык", "Летапісец"), у сваіх лірычных роздумах. Вось пачатак яго вершаванага апавядання "У вёсцы", напісанага александрыйскім вершам:

Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці,
І душы мацярэй нас могуць чараваці;
Вышэйшая краса - ў іх злітнасці жывой!
Артысты-маляры схіляліся над ёй,
Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны
Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны.