Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алегорыя

Кнопка отправить на печать

Алегорыя (гр. allegoria, ад allos — іншы і agoreuo — гавару) - своеасаблівае паэтычнае іншасказанне. у якім думка ці паняцце перадаецца праз абмалёўку пэўных прадметаў, з'яў рэчаіснасці. У адрозненне ад метафары, алегорыя ахоплівае не частку твора. а ўвесь твор цалкам. У фальклоры вядома. напрыклад. нямала алегарычных вобразаў жывёл, якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых рысаў: лісіца – хітрасці, заяц – баязлівасці, асёл - упартасці і г. д. Алегарычны сэнс маюць некаторыя прыказкі і прымаўкі ("Найшла каса на камень", "Валачыў воўк, павалакуць і воўгка"), народныя песні (у іх смерць нярэдка падаецца ў алегарычным вобразе вяселля), казкі (перш за ўсё жывёльны і раслінны эпас). Такія літаратурныя жанры, як байка, казка, прытча, амаль поўнасцю трымаюцца на алегорыі. Часта алегорыю выкарыстоўваў Якуб Колас ("Казкі жыцця", асобныя аўтарскія адступленні ў "Сымоне-музыку" і "Рыбаковай хаце" і інш.). Да алегорыі ў розны час звярталіся пісьменнікі як да своеасаблівай эзопавай мовы – іншасказання, што давала магчымасць ва ўмовах цэнзуры выказаць самыя прагрэсіўныя думкі ("Хмаркі" Францішка Багушэвіча, "Яшчэ прыйдзе вясна" Янкі Купалы, "Пагоня" Максіма Багдановіча, "Сявец" Цішкі Гартнага і інш.). У свой час вялікае рэвалюцыянізуючае ўздзеянне на працоўных аказвалі алегарычныя творы Цёткі - апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі", верш "Мора. Рэвалюцыя народная" і інш.