Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Адухаўленне

Кнопка отправить на печать

   Адухаўленне (празапапея) (ад грэч. prösopopoiíа – раблю твар) – перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадмет, абстрактныя паняцці, з'явы прыроды, рэчы.
   У аснове адухаўлення ляжаць анімістычныя ўяўленні старажытнага чалавека, які ўсе прадметы навакольнага свету надзяляў здольнасцю мысліць і адчуваць.

   Прыём адухаўлення характэрны не толькі вуснай народнай творчасці (казкам, песням), але і пісьмовай паэзіі. Напрыклад:

 

Цякла тут з лесу невялічка
Травой заросшая крынічка,
Абодва берагі каторай
Лазняк, ракіпцік абступалі;
Бруіліся ў цяньку іх хвалі
І ў луг чуць значнаю разорай
Ішлі спакойна між чаротаў,
Рабілі многа заваротаў,
Аж покі ў Нёман не ўцякалі.

(Якуб Колас, «Новая зямля»)


Ад шчасця сэрца скача, як дзіця,
Ад бед яно, як млын,  шуміць начамі,
Варочае цяжкімі камянямі,
Падліваючы горычы жыцця.

(Аркадзь Куляшоў, «Ад шчасця сэрца скача, як дзіця...»)


А у нас на дрэвах срэбная луска:
Білі з хмары першыя фантаны.
Глоткі вуліц дождж прапаласкаў,
І яны рыкаюць апантана.

(Пімен Панчанка, «Пачатак вясны»)


Бачу я дарогу тую,
Па якой юнацтва йшло.
Песня,
Я тваё цалую
Галубінае крыло

(А. Александровіч, «Галубінае крыло»)