Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Шчаслівыя моманты

Кнопка отправить на печать

   З нізенькага падвальнага акенца кацельнай штодня бачыў ён, як збіралася раніцай у інстытут гаманлівая моладзь. Ішлі хлопцы. Беглі, каб не спазніцца, мітуслівыя дзяўчаты. У адну і тую ж хвіліну прыходзілі выкладчыкі, прафесары. І калі заўважаў Алёшка знаёмую стракатую хустачку, жоўценькі паўкажушок з вышытымі ўзорамі, ён нібы незнарок з’яўляўся ў шырокім вестыбюлі ў тую самую хвіліну, калі адчыняліся шкляныя дзверы і, пазіраючы з трывогай на насценны гадзіннік, дзяўчына стрымана ўсміхалася, супакоіўшыся, што не спазнілася.
   І яна адразу знікала на лесвіцы, як лёгкае воблачка, як вясновы ветрык, такая блізкая і такая далёкая. Нават ледзяныя ўзоры на вокнах расцвіталі, здавалася, і іскрыліся сінімі агеньчыкамі, як позірк вачэй яе, сініх, глыбокіх. І ўсё навокал рабілася радасным і святочным, як стракатая хустачка яе з чырвонымі макамі і васількамі, з залатымі каласамі на блакітным полі. Яны не лінялі, не выцвіталі, залатыя каласы і ярка-чырвоныя макі. Можа таму, што было яму васемнаццаць год, а яна была яшчэ маладзейшай.
(155 слоў)

Паводле М. Лынькова.