Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



У вялікім горадзе

Кнопка отправить на печать

   У вялікім горадзе была перасадка. Альшэўскі выйшаў з вагона, знайшоў касы і паглядзеў расклад прыгарадных цягнікоў і хутка падлічыў, што ў яго аставалася дзве вольныя гадзіны.
   Не здаючы чамадана, ён прайшоўся да старога парку, які лічыўся галоўнай аздобай горада. Восень бярэ сваё: на асфальтаваных дарожках шапаціць апалае лісце.
   Альшэўскі падаўся да ракі. Яна па-асенняму ціхая. Ля берага на дне можна ўбачыць драбнюткія каменьчыкі: вада тут вельмі чыстая, празрыстая. На сярэдзіне яна цямнее, абвіваючы ў сабе нізкае шэрае неба. Стажкамі застаўлены яшчэ зялёныя зарэчныя лугі. Пясчаныя пляжы бязлюдныя. Толькі ў адным месцы, спуціўшы ногі ў ваду, сядзяць з вудамі трое хлопчыкаў. Чарнее ўдалечыні арка жалезнага моста; да яе павольна набліжаецца белы, здалёк падобны на цацку параходзік...
   Альшэўскі зірнуў на гадзіннік і здзівіўся: праз паўгадзіны цягнік! Трэба было вяртацца на вакзал.
   Сеўшы ў абшарпаным вагоне, Альшэўскі, спадзеючыся ўбачыць каго-небудзь з местачкоўцаў, некалькі разоў азірнуўся, але нікога са знаёмых не было.
(150 слоў)

Паводле І. Навуменкі.