Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ранішняя рапсодыя

   На дне вялікай глыбокай даліны ляжала яшчэ світанкавая імгла, і толькі вяршыні самых высокіх гор адлівалі бронзаю ў першых праменях сонца. Там кучаравіліся лясы, там было відаць ледзь не кожную травінку. А тут, у нізіне, быў зялёны змрок, пранізаны туманна-залацістым водсветам заранкі.
   Малады чалавек выйшаў з хаты і пайшоў па расе да ракі. Было холадна, але гэта быў не той холад, што бярэ за косці, а той, які прымушае глыбока дыхаць, рухацца, адчуваць сябе маладым, бадзёрым, у якім, здаецца, мерзнуў бы і мерзнуў.
   Высока-высока залацілася сонца на вяршынях. Рака бруіла на каменьчыках, сінела і серабрылася на іх, ясна стаяла ў глыбокіх ямах. Было відаць кожную пясчынку на дне.
   Чалавек выбраў для купання месца, дзе, як яму здалося, будзе па шыю, скочыў у ваду і захлынуўся ад нечаканасці: тут было метры два з паловаю. А на першы погляд здавалася, што метр семдзесят, не болей. Тады ён выбраўся на больш плыткае месца і доўга стаяў, адчуваючы, як крыштальны холад ахоплівае цела, і глядзеў, як усё больш наліваюцца золатам горы.
(170 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічТворчасць Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ