Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Буслы прыляцелі

   Вясновым ранкам я выйшаў на бераг Нёмана. Рака ўваходзіла ў берагі, з лагчын амаль сышла вада. Маладая траўка прыкметна пазеляніла грудкі на занёманскім лузе, а лагчыны пачалі засцілацца жоўтым абрусам лотаці. Бор ледзь віднеўся праз рэдкі туман.
   З-за Нёмана чуліся галасы кнігавак. Надрэчныя лозы выпускалі першыя, салатнага колеру лісточкі, якія засланялі набрынялыя шэра-белыя коцікі. Нёман спяшаўся хутчэй занесці ў далёкае мора каламутныя паводкавыя воды, каб зноў стаць чыстым, празрыстым. На супрацьлеглым беразе за лазовым кустом чарнела бабровая хатка. Час ад часу забулькоча імклівая вада, нагінаючы лазовую галінку. Паветра вільготнае, духмянае, халаднаватае.
   Гляджу: ад лесу ў мой бок ляцяць буслы. Не даляцеўшы да Нёмана, яны селі на лугавым грудку. Важна пахадзілі па маладзенькай траўцы, а потым узняліся ў паветра. Дзве пары падаліся за нашу вёску, адна да вялікага разгалістага дуба, воддаль на лузе, а яшчэ адна пераляцела Нёман недалёка ад мяне і накіравалася да крайніх будынкаў вёскі. Пралятаючы над стрэхамі хат, буслы заклекаталі. Відаць, гэта быў іх сігнал: «Сустракайце! Мы зноў прыляцелі на родныя гнёзды!»
(167 слоў)

Паводле Я. Крамко.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана

Пераказы, дыктантыГімн жыццю

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана