Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Белыя вішні і яблыні

Кнопка отправить на печать

   Шчодра цвіў гэтай вясною сад. Спачатку вішні і грушы, потым – яблыні. Была пара, калі ўсе дрэвы стаялі, як белыя, ружаватыя воблакі. Млелі пяшчотныя, цудоўныя пахі. Пахі гэтыя поўнілі сад і вуліцу. Уся зямля, здавалася, была поўная квецені, пахаў.
   Сад звінеў пчоламі. Звон быў як бы песняй цвіцення. Было падобна, быццам гэта дзівоснае цвіценне звінела, спявала, славіла. Было падобна, што вясна не магла задаволіцца толькі красой колеру, нават хараством пахаў, не магла не звінець, не спяваць.
   Потым бела было на зямлі. Спачатку пад вішнямі, пад грушамі, потым – пад яблынямі. Спачатку было бела, потым стала руда, іржава, потым нічога не было. Краса квецені жыла ўспамінам, шкадаваннем, што ўсё хутка мінулася.
   Тады на змену той красе прыйшла стрыманая, сталая, як бы цвярозая. Завязаліся, пачалі расці, налівацца вішні, грушы, яблыкі. Не было ўжо бесклапотнасці, але была надзея, таксама цвярозая, пэўная.
(140 слоў)

Паводле І. Мележа.