Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Бабровая гаспадарка

Кнопка отправить на печать

   Падышоўшы да дрэва, бабры ўзяліся за працу. Якія яны былі смешныя, нязграбныя! Шырокі, нібы рыдлёўка, хвост пакрыты не поўсцю, а нейкай луской. Пальцы задніх ног злучаны плеўкай, як у гусей. На пярэдніх пальцах плеўкі няма, затое кіпцюры вострыя, а на другім пальцы нават падвойныя. Густая бураватая поўсць блішчыць на сонцы.
   Двое «дрывасекаў» сталі з абодвух бакоў дрэва на заднія лапы, абаперліся на хвасты і ўзяліся за працу – толькі трэскі пасыпаліся. Трэці пачаў цягнуць з берага дрэўца таўшчынёю з руку чалавека. Праца была цяжкая, і яму на дапамогу прыйшоў новы таварыш.
   Тым часам дрэва хіснулася, храснула. «Дрывасекі» адскочылі ўбок. Дрэва паціху патрэсквала. Бабры падскочаць грызануць і зноў адскочаць. Падгрызалі яны з боку вады, каб дрэва павалілася туды. Вось дрэва са страшэнным трэскам шаснула на грэблю. Ад гэтага шуму «дрывасекі» схаваліся ў ваду.
(133 словы)

Паводле Я. Маўра.