Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ахова навакольнага асяроддзя

Кнопка отправить на печать

   Чалавек можа нанесці шкоду прыродзе, нават не ўсвядоміўшы гэтага. Згадаем хоць бы пра знікненне з прыроднага асяроддзя бабра або зубра з прычыны бескантрольнага палявання на іх. Сітуацыю паступова выправілі, калі тэрыторыям, дзе сяліліся рэдкія віды, надалі ахоўны дзяржаўны статус.
   У свеце больш за тысячу відаў птушак знаходзіцца пад пагрозай знікнення. І што асабліва трывожна, пагроза знікнення для большасці пярнатых узрастае, нягледзячы на меры, што прымаюцца па іх ахове. Птушкі з’яўляюцца індыкатарамі стану навакольнага асяроддзя. Напрыклад, асушылі балота зніклі з яго птушкі. Зямля спустошваецца, а гэта прыводзіць да змянення клімату і павелічэння рызыкі з’яўлення такіх небяспечных стыхійных з’яў прыроды, як засухі, навальніцы, ураганы.
   У Бярэзінскім біясферным запаведніку створаны зоны з розным узроўнем аховы асяроддзя. У цэнтры запаведніка ёсць так званае недакранальнае ядро – абсалютная зона, дзе чалавеку непажадана бываць. Толькі навукоўцы часам наведваюцца сюды, каб правесці назіранні. Яе можна назваць зонай абсалютнай цішыні.
(144 словы)

Паводле С. Гук.