Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Арэлі

   У старым парку па чыста падмеценых дарожках прагульваліся людзі. Высока ўзляталі арэлі, паволі пакручвалася вялізнае кола з падвешанымі калыскамі.
   Гэтыя двое з пасівелымі скронямі звычайна прыходзілі сюды вечарам, калі спадала спякота. На мосціку прыпыняліся, разглядаючы лебедзяў, што плавалі ўнізе.
   У гэтую хвіліну ў іх памяці ўзнікаў парк у чужой краіне і чорныя лебедзі з ганарліва выгнутымі шыямі. Птушкі плавалі па возеры, над якім узвышаўся замак, і спалохана паглядалі на людзей. Тыя паводзілі сябе дзіўна: крычалі, абдымаліся, падкідвалі ўгору пілоткі.
   Памяць несла гэтых дваіх да таго веснавога дня, калі размочвалі яны чэрствыя сухары і кармілі лебедзяў. Старшы лейтэнант у гімнасцёрцы, выбеленай ад сонца, і медсястра з коратка падстрыжанымі валасамі ўбачылі перад замкам арэлі. Захацелі пагушкацца. Калі ўзляталі ў мірнае неба, на іх грудзях тоненька пазвоньвалі медалі.
   Абое доўга сядзелі на лавачцы ў парку і слухалі дзіцячыя галасы, радасны смех.
(139 слоў)

Паводле М. Даніленкі.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГерань

Пераказы, дыктантыДарога ў школу

Пераказы, дыктантыЛёнькавы памылкі

Пераказы, дыктантыРодная зямля

Пераказы, дыктантыХлеб-соль