Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алень скідае рогі

   Алень выбіўся на сонечны астравок, пастаяў, самотны, ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам. Потым яшчэ раз, яшчэ. Звонкі ляскат прабег па пушчы. Алень замёр, прыслухаўся і, перакананы, што яго ніхто не бачыць, што ён на адзіноце з аблюбаванай бярэзінай, прыняўся старанна пілаваць рогам белы ствол. Пілаваў спачатку нетаропка, але паступова захапляўся новай работай. Стаміўшыся, супакойваўся, а потым зноў пачынаў ваяваць з бярэзінай, зноў распальваўся. І вось рог адваліўся ад галавы. Алень зажмурыўся, нібы ў вачах пацямнела, неяк набок схіліў галаву, няўклюдную і смешную пад адным рогам. Ён сумна глядзеў на закарэлы адламаны сук, усё роўна як на чужы, цікаўна вадзіў па ім мысаю, абнюхваў. Цэлы год насіў і не бачыў, што носіць. Падзівіўшыся, зноў павольна ўзняў галаву, уставіўся на бярэзіну, на тое месца, дзе з-пад кары плылі мутныя белыя слёзы.
(135 слоў)

Паводле В. Карамазава.