Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Аер

Кнопка отправить на печать

   Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны. Горкае, трагічнае, халоднае, галоднае. А ўсё роўна прыгадваецца з цеплынёй, бо дзяцінства для кожнага чалавека адзінае і непаўторнае. Даводзілася есці ўсё ядомае. Белыя карэньчыкі аеру, напрыклад. Гэта цяпер вядома, што яны яшчэ і лекавыя. А тады толькі б голад наталіць. Калі ж зацвітала дзікая канюшына, то наогул пачынаўся промысел. Спажыўныя галоўкі высушваліся і таўкліся, потым гэта травяная мука дамешвалася, як праснакі пяклі. Зерне конскага шчаўя таксама ішло ў ход. Гаркаватыя ды цвердаватыя былі тыя аладкі, але са смакам елі. Калі вада цёплай рабілася, то рыбай можна было добра пажывіцца. Вучыліся і плаваць, і рыбу лавіць на маленькай рэчцы, якую даўно ўжо асушылі. Падросшы, пераходзілі на Начу, ужо сапраўдную раку. Лавілі рыбу сеткамі. Тады гэта не лічылася браканьерствам, бо рыбы ў рэчках хапала. Калі з добрым уловам вярталіся хлапчукі дадому, то ўсе іх хвалілі: выдатныя рыбакі.
(142 словы)

Паводле У. Мароза.