Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Адам Міцкевіч

Кнопка отправить на печать

   Наваградчына – радзіма паэта-генія Адама Міцкевіча.
   Змалку Адам Міцкевіч чуў розныя легенды пра свой край і яго людзей. З акон яго хаты амаль бачыліся чырвоныя зубцы на Замкавай гары. Вакол усё старажытнае, таямнічае. I гэта хараство напаўняла юнака рамантыкай, бязмежнай любоўю да Айчыны.
   У Наваградку ёсць дом-музей Адама Міцкевіча. Рупліўцы-музейшчыкі сабралі каля пяці тысяч экспанатаў. А ў кніжным фондзе – звыш тысячы рукапісаў, прыжыццёвых выданняў паэта, пераклады яго твораў на розныя мовы свету.
   Непадалёку ад Замкавай гары ў Наваградку ўзвышаецца Курган Бессмяротнасці, насыпаны людзьмі ў памяць пра Адама Міцкевіча. Побач, на магутным камені-валуне стаіць ён сам, бронзавы і велічны. Адной рукой прытрымлівае доўгае паліто накідку, другую ўзняў угору. Позірк скіраваны туды, дзе ўзвышаюцца астанкі былога замка, дзе і ён бавіў сваё дзяцінства. Адам Міцкевіч як бы дэкламуе сённяшнім нашчадкам сваю запаветную малітву: «Дзяцінства край! Ён дораг нам, як першае каханне...»
(139 слоў)

Паводле У. Ліпскага.