Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Агеньчык

   Пятнаццаць гадоў я жыў недалёка ад плошчы, якую мінчане напачатку назвалі Круглаю. Штодзень не раз бачыў помнік, а пры ім неапісальнае полымя. Глядзеў на агеньчык, бачыў яго як кветку цеплыні, радасці жыцця. Бачыў знак памяці, знак патрэбы добрага спакою і творчага неспакою маёй зямлі, маім людзям. Да агеньчыка на плошчы ні разу не працягнулася рука нават тады, калі на дварэ было холадна. Я не дакрануўся да яго, калі са мною ішлі даўнія сябры і тыя, хто першы раз быў на плошчы Перамогі. Ён свяшчэнны.
   Агеньчык назвалі Вечны. Здаецца, прыдумаў гэту назву хтосьці вялікі, нават не меншы за адкрывальнікаў фізічных, біялагічных і іншых законаў.
   Я гляджу на агеньчык і думаю: яго пасылае нам сама зямля. Сама пакутніца пасылае агеньчык ад мільёнаў страчаных, ад сябе, змучанай, скапанай, вечна добрай і непараўнанай.
   Свяціся, агеньчык. Свяціся ты, Вечны.
(135 слоў)

Паводле Ф. Янкоўскага.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыІ за гарою пакланюся

Пераказы, дыктантыЮны разведчык