Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Абед у мяцеліцу

   Недзе апоўдні падзьмуў лёгкі ветрык. Ён падхопліваў сняжынкі і насіў іх у паветры, пакуль тыя, нібы знямогшыся, не падалі долу.
   Гадзіны праз паўтары вецер памацнеў, пачаў дзьмуць з нейкай злосцю. У вяршалінах хвой чуўся шум з ціхім свістам, нешта глуха стукала, рыпела, а сняжынкі, падхопленыя ветрам, імкліва ўзнімаліся ўгору.
   Нечакана, як здань, са снежнай віхуры з’явілася вялікая шэрая птушка і села непадалёк на бярозе. Праз хвіліну з’явілася другая, амаль чорная, і села на суседнюю бярозу. Усё жывое, калі пачалася мяцеліца, некуды пахавалася, як быццам яго і не было ў лесе, толькі гэтыя дзве птушкі, падобныя на дамашніх курэй, не звярталі ўвагі на завіруху, на скавытанне ветру, павольна хадзілі па галінах бяроз, выцягвалі шыі, прыўзнімаліся, нібыта хацелі ўбачыць, што робіцца за суседнімі дрэвамі.
   Гэта былі цецярук з цяцеркаю. Яны нічога не выглядвалі. Цецерукі карміліся: шчыпалі на галінах пупышкі – свой асноўны зімовы ласунак.
   Відаць, гэтыя птушкі выкарысталі мяцеліцу, каб добра падсілкавацца, бо ў гэты час ніхто ім не перашкаджаў, ніхто іх не трывожыў.
(164 слова)

Паводле З. Бяспалага.

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")