Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Тодар Кляшторны

Кнопка отправить на печать

   Паэт Тодар Кляшторны нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Парэчча Лепельскага павета Віцебскай губерні. Служыў у Чырвонай Арміі, вучыўся на рабфаку, скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў у рэдакцыях мінскіх газет і часопісаў на Беларускім радыё. Быў сябрам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «БелАПП».
   Першыя вершы надрукаваў у 1925 годзе (часопіс «Аршанскі маладняк»). Выйшлі зборнікі вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм на штурм» (1934), паэма «Палі загаманілі» (1930) і кніжка-малюнак для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935).
   Як і многія маладыя пісьменнікі таго часу, ён шчыра прыняў ідэі Кастрычніка, апяваў рэвалюцыйнае абнаўленне, выказваў веру ў светлую будучыню сваёй Бацькаўшчыны. Аднак назіральны паэт-рамантык не мог не бачыць таго негатыўнага, што ўсё больш яскрава праяўлялася ў грамадстве з умацаваннем таталітарызму. Матывы расчараванасці ў абвешчаных рэвалюцыйных ідэалах можна заўважыць ужо ў паэме «Калі асядае муць» (напісана ў 1929 годзе) і пазнейшых вершах паэта. Вельмі афарыстычна выказаўся паэт пра новую сітуацыю ў такіх радках:

 

Ходзім мы пад месяцам высокім,
А яшчэ — пад ГПУ
(«Калі асядае муць»)


   Тодара Кляшторнага папракалі ў песімізме, багемнасці, упадніцкіх настроях, і, галоўнае, у тым, што ён адышоў ад тэмы «вялікага будаўніцтва».
   У такой атмасферы паэт не мог па-сапраўднаму а ддацца творчасці, пісаць сваю лірыку. Таму Тодар Кляшторны заняўся перакладчыцкай работай. Ён перастварыў на беларускую мову асобныя творы У Маякоўскага, М. Асеева, А. Безыменскага, М. Галоднага, А. Лахуці, Л. Первамайскага, разам з Міхасём Багуном пераклаў папулярны на той час раман Ф. Панфёрава «Брускі».
   Але і тут не далі належным чынам папрацаваць беларускаму паэту. 3 лістапада 1936 года Тодара Кляшторнага арыштавалі органы НКУС і 3 кастрычніка 1937 года пасля доўгіх катаванняў расстралялі на ўскраіне парка Чалюскінцаў. Было тады паэту 34 гады.

 

 

Крыніца: Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі, прадм. А. Сідарэвіча, камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 696 с. [8] с.: іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!