Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ларыса Геніюш

Кнопка отправить на печать

   Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвічанка) нарадзілася 27 ліпеня 1910 года ў сям’і заможных сялян у вёсцы Жлобаўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні ў Заходняй Беларусі (тады гэта была частка Польшчы). Калі Ларыса Геніюш была яшчэ зусім маленькай, яе сям’я пераехала ў Расію, ратуючыся ад Першай сусветнай вайны, і вярнулася ў Беларусь толькі ў 1919 годзе. Ларыса Геніюш скончыла польскую школу ў Ваўкавыску (1928). Як пісала сама, у той час «цяжка было знайсці адпаведную працу <...>, заставалася працаваць на зямлі й чакаць мужа». Такім чалавекам стаў Іван Геніюш, студэнт-медык з Прагі. Праз два гады пасля замужжа, ужо з маленькім дзіцём, Л. Геніюш прыехала да свайго мужа ў чэшскую сталіцу, дзе яе цёпла сустрэла эмігранцкая супольнасць.
   У час паміж школай і замужжам паэтка знаходзілася пад моцным уплывам беларускіх народных вераванняў і песень, некаторыя з якіх мелі выразна патрыятычнае адценне, але ў Празе яна апынулася ў вельмі палітычна актыўным асяроддзі і праз некаторы час зрабілася сакратаром эміграцыйнай Рады БНР. Асталяваўшыся ў Чэхаславакіі з 1923 года, гэтая арганізацыя арыентавалася на кароткі перыяд незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе і спадзявалася аднавіць нацыянальную самастойнасць без панавання Польшчы або Расеі. Яшчэ больш важна тое, што муж Іван і яго сябры значна пашырылі яе веды пра беларускую паэзію і асабліва пра творчасць Янкі Купалы.
   Другая сусветная вайна для Ларысы Геніюш абярнулася трагедыяй: яна страціла бацькоў і двух братоў; яе вершы гэтага часу хаця і з’яўляюцца ў асноўным лірычнымі, але ўтрымліваюць заклік да абароны нацыянальнай незалежнасці і асэнсаванне трагедыі вайны, іншаземнага падпарадкавання і асабістых стратаў. У бліжэйшыя пасляваенныя гады яна моцна пакутавала ад настальгіі і адначасова – ад прадчування новых катастроф. Прадчуванні спраўдзіліся: у 1948 годзе яна і яе муж былі арыштаваныя НКУС, прывезеныя ў Беларусь і пасля допытаў прысуджаныя ў 1949 годзе як «ваенныя злачынцы» да дваццаці пяці год сібірскіх лагероў. Хрушчоўскія рэформы, якія распачаліся ў 1956 годзе, прынеслі ім датэрміновае вызваленне (але не рэабілітацыю), і сям’я Геніюшаў вярнулася ў родныя мясціны, дзе пасялілася ў доме мужа ў Зэльве. Там, пастаянна падаючы прашэнні аб рэабілітацыі, але адмаўляючыся прыняць савецкае грамадзянства, Ларыса Геніюш пражыла да дня сваёй смерці – 7 сакавіка 1983 года.
 


Крыніца: Беларуская літаратура дыяспары: Манаграфія: / Пер. з англ. В. Бурлак, В. Жыбуля / А. Макмілін. – Мн.: УП «Тэхнапрынт», 2004. – 440 с.