Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Артур Вольскі

Кнопка отправить на печать

   Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі – пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленай камедыі "Несцерка", які паходзіў з інтэлігентнай пецярбургскай сям'і.
   Вучыўся Артур Вітальевіч у 25-ай мінскай узорнай чыгуначнай беларускай школе імя Чарвякова. Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, але вайна перапыніла навучанне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я. Коласа.
   У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў войска. Служыў на флоце на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі ў 1952 годзе Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года – загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978-1979 гг. – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1981 па 1984 г. працаваў рэдактарам у выдавецтве "Юнацтва".
   Першы літаратурны двор надрукаваў у 1936 годзе. У 1958 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік Артура Вольскага "Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжка вершаў для дзяцей "Дзедаў госць". Ён выступаў і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.
   Адзін з заснавальнікаў часопіса "Вясёлка" і стваральнік падручніка беларускай мовы "Беларусачка". Узнагароджаны ордэнамі "Знак пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр пісьменнік у 2002 годзе ў Мінску.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!