Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сучасная беларуская проза

   1. Самым галоўным для пісьменніка з'яўляецца тое, каб сказаць праўду пра свой час, выявіць яго ў мастацкіх малюнках і вобразах. У наш час імклівых і складаных перамен у грамадстве перад літаратурай паўстала задача пераадолення распаўсюджаных уяўленняў і тэорый, схем і стэрэатыпаў, якімі кіраваліся дзеячы мастацтва раней.
   У першую чаргу, гэта пошук значных тэм, якія б адпавядалі чытацкім запатрабаванням і ўбіралі б у сябе найважнейшыя праблемы свайго часу. Вядома, самай актуальнай была і застаецца сацыяльная тэма, якая выяўляе пазіцыю пісьменніка, яго погляд на тыя пытанні, што хвалююць грамадства. У межах гэтай тэмы акрэсліваецца шэраг праблем, якія выходзяць на першы план тагачаснага жыцця. Горад і вёска, бацькі і дзеці, вытворчыя справы і асабісты свет чалавека, чарнобыльская бяда і адносіны да прыроды, сучаснае і мінулае краіны, захапленне прыгодамі і навуковай фантастыкай — вось толькі некаторыя тэмы. Усе яны маюць адну аснову — зацікаўленую размову пісьменнікаў з чытачамі аб тым, што робіць чалавека шчаслівым і што перашкаджае яму адчуваць сябе такім. Мастакі слова ў сваіх творах спрабуюць знайсці адказ на гэтыя пытанні ў жыцці, у глыбіні чалавечых сэрцаў праз канфлікт дзеючых асоб з абставінамі рознага характару. Большасць канфліктаў у празаічных творах набываюць псіхалагічны і маральна-этычны аспекты, а вырашэнне іх падаецца з пазіцый народнага разумення жыццёвых каштоўнасцей. Вядома, у адным творы можа ўзнімацца мноства праблем сацыяльна-псіхалагічнага і маральнага плана. Усякая тэма з'яўляецца надзённай, калі погляд пісьменніка на пэўныя праблемы адлюстроўвае сучасны стан грамадства. Надзённасць аўтарскай задумы вызначае ідэйны змест твора, акрэслівае характары вядучых персанажаў, уплывае на вырашэнне вострых канфліктаў. Жыццё паказваецца аб'ёмна, асоба станоўчага героя праяўляецца ў многіх сферах. Рысы характару не дэкларуюцца, чалавек раскрываецца ў актыўнай дзейнасці.
   2. Тэму гістарычнага мінулага Беларусі распрацоўваюць Леанід Дайнека ("След ваўкалака", "Жалезныя жалуды"), В. Коўтун ("Крыж міласэрнасці"), К. Тарасаў ("Пагоня на Грунвальд"), Віктар Карамазаў ("Крыж на зямлі і поўня ў небе").
   Над тэмай пераасэнсавання савецкага і заходнебеларускага ладу жыцця працуюць: Вячаслаў Адамчык ("Чужая бацькаўшчына" і "Год нулявы"), Георгій Марчук ("Крык на хутары"), Генрых Далідовіч ("Заходнікі"), Янка Сіпакоў ("Кулак"), Iван Навуменка ("Вір"), Iван Пташнікаў ("Францужанкі", "Тры пуды жыта"). На гэту тэму стварыў аповесць "Сцюжа" Васіль Быкаў.
   Ваенная тэма раскрыта ў творах Васіля Быкава ("У тумане", "Кар'ер", "Сцюжа"), Iвана Пташнікава ("Тартак", "Найдорф"), Iвана Чыгрынава ("Плач перапёлкі"), Віктара Карамазава ("Бежанцы"), Віктара Казько ("Суд у Слабадзе").
   Экалагічная тэма асэнсоўваецца ў творах Віктара Карамазава ("Пушча"), Віктара Казько ("Неруш"), Івана Пташнікава ("Пагоня").
   Тэму Чарнобыля раскрываюць раманы Iвана Шамякіна "Злая зорка", Л. Левановіча "Палыновы вецер", Барыса Сачанкі "Родны кут" і "Еўка".
   Добрым прыкладам дэтэктыўнай прозы з'яўляюцца аповесці "Пры апазнанні — затрымаць" Васіля Хомчанкі і "Афганская шкатулка" Андрэя Федарэнкі.

Похожие статьи:

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе

Сучасная літаратура БеларусіСучасная беларуская паэзія, яе тэмы і вобразы

Сучасная літаратура БеларусіСучасная беларуская драматургія

Сучасная літаратура БеларусіСучасная беларуская проза

Сучасная літаратура БеларусіСучасная літаратура Беларусі