Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Сучасная беларуская драматургія - ГДЗ

Кнопка отправить на печать

   1. 80-я гады XX стагоддзя ў беларускай драматургіі адзначаліся глыбокім крызісам, які быў абумоўлены застойнымі працэсамі ў грамадскім і культурным жыцці.
   "Летаргічны сон" грамадства, ціск партыйнай цэнзуры, адсутнасць свабоднага друку скоўвалі творчае мысленне аўтараў. Акрамя таго, тэатры Беларусі ў асноўным былі арыентаваны на рускую і замежную класіку. У выніку гэтага, як адзначаў драматург Алесь Петрашкевіч, беларуская драматургія аказалася адарванай ад тэатра, не знаходзіла шырокага чытача і гледача.
   2. У сучаснай беларускай драматургіі можна вылучыць наступныя асноўныя тэмы:
   — маральна-этычная тэматыка (творы аб жыцці ў самых розных яго праяўленнях: аб бацьках і дзецях, жыцці вёскі, узаемаадносінах людзей, дэградацыі грамадства з прычыны распаўсюджвання ў ім заганных з'яў — п'янства, злачыннасці, адступлення ад маральных традыцый продкаў, кар'ерызму, бюракратызму і інш.);
   — ваенная тэма (творы, якія асэнсоўваюць падзеі вайны з новых пазіцый);
   — гістарычная тэма (асэнсаванне гістарычнага мінулага — больш далёкага і блізкага);
   — публіцыстычная тэма (асэнсаванне найбольш балючых праблем сучаснага грамадства).
   Разглядаюць сучасныя драматургі і раней забароненыя тэмы трагічнага лёсу беларускай вёскі і сялянства, тэму "раскіданага гнязда", страшных рэпрэсій уласнага народа ў 30-я гады, тэму экалагічную і інш.
   3. Маладыя беларускія драматургі імкнуцца пашырыць і абнавіць тэматыку і праблематыку сваіх твораў. Многія іх дасягненні звязаны з жанрам камедыі, які набывае новыя адметнасці. Традыцыі "прапускаць жыццё праз прызму смешнага", гаварыць пра сур'ёзнае мовай сатыры і гумару, "перамагаць зло смехам" перанялі ад Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка сучасныя драматургі А. Дзялендзік, Г. Марчук, М. Арахоўскі, У. Сауліч, М. Казачонак, Андрэй Федарэнка, М. Адамчык, С. Кавалёў і інш. Асэнсаванне шматграннай і складанай сучаснасці з дапамогай гратэску, спалучэння камічнага з трагічным, гіпербалізацыі жыццёвых сітуацый і з'яў адбываецца ў камедыях Уладзіміра Сауліча "Сабака з залатым зубам", "Халімон камандуе парадам", Андрэя Федарэнкі "Жаніх па перапісцы". У трагіфарсе Уладзіміра Сауліча "Сабака з залатым зубам" такія чалавечыя заганы, як чэрствасць, эгаізм, карыслівасць, набываюць непамерныя маштабы. За недарэчнымі, фарсавымі сітуацыямі камедыі ўгадваюцца негатыўныя праявы сучаснага нам жыцця.
   Асвойваюць маладыя драматургі і гістарычную тэму, асэнсоўваюць далёкае і блізкае мінулае Беларусі; вядуць актыўны пошук іншых шляхоў мастацкага адлюётравання рэчаіснасці, звяртаючыся да вопыту сусветнай драматургіі і тэатра.
   Гістарычная тэма ў беларускай драматургіі цесна звязана з ідэяй нацыянальнага адраджэння. Найбольш выразна гэта ідэя выявілася ў творчасці Уладзіміра Караткевіча ("Званы Віцебска", "Маці Урагану", "Кастусь Каліноўскі", "Калыска чатырох чараўніц"). Да гістарычнай драмы звярнуліся не толькі пісьменнікі-драматургі Алесь Петрашкевіч ("Напісанае застаецца", "Прарок для Айчыны"), Аляксей Дудараў ("Князь Вітаўт", "Чорная панна Нясвіжа"), Г. Марчук ("Кракаўскі студэнт"), I. Масліяніцына ("Крыж Ефрасінні Полацкай"), але і тыя, хто ўжо сцвердзіў сябе ў паэзіі ці прозе (Iван Чыгрынаў, Вольга Іпатава, А. Асташонак, Раіса Баравікова, М. Арочка, Вячаслаў Адамчык), у творах якіх знайшлі адлюстраванне вобразы княгіні Рагнеды (Іван Чыгрынаў "Звон - не малітва", Алесь Петрашкевіч "Русь Кіеўская"), Францыска Скарыны (М. Арочка "Судны дзень для Скарыны", Максім Клімковіч і Міраслаў Адамчык  "Vita brevis, або Нагавіцы святога Георгія", А. Курэйчык "Скарына"), Барбары Радзівіл (Раіса Баравікова "Барбара Радзівіл") і інш.
   5. Сучасная беларуская драматургія вядзе творчы пошук у плане тэматыкі, праблематыкі твораў, пашырэння жанравай разнастайнасці іх, іншых шляхоў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Новая беларуская драматургія вызначаецца павышанай увагай аўтараў да мастацкай формы, спрабуе адшукаць сінтэтычнае спалучэнне элементаў рэалістычнай і мадэрнісцкай паэтыкі, імкнецца спалучыць канкрэтны рэалістычны план існавання сучаснага чалавека з ірацыянальным, падсвядомым, са светам ілюзій.
   6. У другой палове 80-х — 90-х гадах сярод вядучых жанраў беларускай драматургіі (камедыі, драмы) з'явіліся новыя іх формы: трагіфарс, камедыя-лубок, трагікамедыя (іх ствараюць У. Сауліч — трагіфарс "Сабака з залатым зубам", Г. Марчук — камедыя-лубок "Вясёлыя, бедныя, багатыя", трагікамедыя "Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі" і інш.). На сцэнах тэатраў з'яўляюцца гістарычныя драмы Аляксея Дударава "Князь Вітаўт" і "Чорная панна Нясвіжа", гісторыка-біяграфічная А. Курэйчыка "Скарына". Шукаюць драматургі і нацыянальны варыянт драмы абсурду: ("Султан Брунея" А. Дзялендзіка, "Галава" I. Сідарука, "Драматургічныя тэксты" А. Асташонка, "АС-лінія" Галіны Багданавай) і інш.
   7. Драма абсурду — тып сучаснай драмы, якая характарызуецца эстэтыкай бяссэнсіцы, перапляценнем рэальнага і выдуманага, явы і сну, ірацыянальным пачаткам, парадаксальнасцю. Стваральнікі драмы абсурду адмаўляюцца ад традыцыйных элементаў драмы: дзеяння, дыялога, інтрыгі, канфлікту, характару. Чалавек у драме абсурду вызначаецца ўчынкамі, пазбаўленымі сэнсу, а рэальнасць прадстаўляецца як хаос.
Да абсурдысцкай плыні ў драматургіі адносяцца драмы "Ку-ку" Міколы Арахоўскага, "Султан Брунея" А. Дзялендзіка, "Галава" I. Сідарука, "Драматургічныя тэксты" А. Асташонка, "АС-лінія" Галіны Багданавай.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!