Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Літаратура ХІХ-ХХ стст.

   Для сябе і сваёй Радзімы XІX стагоддзе А. С. Пушкін вызначыў як «жорсткае» («что в мой жестокий век восславил я свободу...) Для нашай жа Радзімы XІX век быў і гераічным, а трагічным, жорсткім — удвая. Калі вылучыць самае істотнае з мора слоў, напісаных і пра гэтае стагоддзе, і пра літаратуру, ім абумоўленую, то яно ў тым, што катлы, у якія паддалі замнога пары, нарэшце ўзарваліся. Паўстанне Кастуся Каліноўскага, яго прычыны і яго наступствы, вызначылі ўсё: і адметнасць часу, і яго «адбітак» — літаратуру.

   Гвалтоўная русіфікацыя прывяла да таго, што Беларусь надоўга знікла з карты Еўропы: была ўжо забаронена не толькі мова карэннага насельніцтва гэтай краіны, але нават назва яе «Беларусь» — яна была заменена назвай «Северо-Западный край».  

   Зразумела, што ні друкаваць свае творы на сваёй зямлі, ні выяўляць свой светапогляд і сваю грамадзянскую пазіцыю беларускія аўтары не мелі магчымасці. У пачатку стагоддзя толькі ў фальклоры ды яшчэ ў творчасці філарэтаў і філаматаў (членаў тайных студэнцкіх таварыстваў і аб'яднанняў) жыў невынішчальны нацыянальны дух.  

   Трагічным быў іх лёс: арышты, ссылкі , турмы... Кожны з іх заслугоўвае ўдзячнай памяці нашчадкаў за сваю высакародную чалавечую ахвярнасць. Большасць з іх пісалі па-польску. А вось Ян Чачот ад захаплення беларускай народнай паэзіяй перайшоў да творчасці на мове свайго народа ў той «жорсткі» век. Яму — наша асаблівая ўдзячнасць і пашана.

 

Похожие статьи:

ІншаеЛітаратура старажытнай Русі XI-XIII стст.

ІншаеЛітаратура XVIII ст.

ІншаеЛітаратура XIV - пачатку XVI стст.

Сучасная літаратура БеларусіСучасная літаратура Беларусі

ІншаеЛітаратура XVI - першай паловы XVII стст.