Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ігнат Шыдлоўскі

Кнопка отправить на печать

(1793-1846)


   Паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст. Нарадзіўся ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Быў членам літаратурна-грамадскага таварыства шубраўцаў. Выкладаў у Свіслацкай і Віленскай гімназіях. У 1818-1822 гг. — рэдактар часопіса «Віленскі штотыднёвік», у 1826-1828 гг. — віленскі цэнзар. У 1835-1843 гг. выдаваў часопіс «Адбіткі і навуковыя разгляды». Выдаў зборнік «Выбар розных жанраў паэзіі» (1818). Аўтар одаў «Шчасце і мір» (1812), «Да Яна Снядэцкага» (1819), «Гарадніца», ода, прысвечаная памяці Антона Тызенгаўза» (1820), «Дабрачыннасць» (1823), лірычнай сцэнкі «Агар у пустыні» (1830). Перакладаў на польскую мову творы Г. Дзяржавіна. Шыдлоўскаму прыпісваецца аўтарства артыкула «Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні Барысаўскім павеце Гаенскай парафіі, назіраныя ў 1800, 1801 і 1802 гадах з некаторымі песнямі і нотамі», апублікаванага ў часопісе «Віленскі штотыднёвік» (1819, т. 7, № 130, 132) і паўторанага ў працах Я. Тышкевіча, П. Шэйна, О. Кольберга і ў фальклорным зборніку «Вяселле» (1978). Паводле іншых звестак, аўтар гэтага артыкула З. Даленга-Хадакоўскі.
 


А. Мальдзіс

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!