Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ева Фелінская

Кнопка отправить на печать

(1793-1859)


   Ева Зыгмантаўна Фелінская, у дзявоцтве Вэндорф, нарадзілася ў беларускай вёсцы Узноба, што недалёка ад Зембіна (цяпер сельсавет ў Барысаўскім раёне). Памерла ў 1859 г. ва Украіне, куды пераехала пасля вяселля ў 1811 г. з Гербертам Фелінскім — памешчыкам з Валыні, братам вядомага польскага драматурга і паэта Алаізія Фелінскага. За ўдзел у падпольнай арганізацыі Сымона Канарскага, таксама як Францішак Савіч, была асуджана на пяцігадовую ссылку, якую адбывала ў Бярозаве (Сібір) і Саратаве.
   Ева Фелінская — аўтар твораў, прысвечаных жыццю беларускай шляхты першай паловы XIX ст. Апісанне побыту і звычаяў шляхты ў аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853) заснавана на ўласных успамінах і ўяўляе значную гістарычную каштоўнасць. Самую шырокую вядомасць прынеслі Еве Фелінскай яе мемуары. У 1845-1853 гг. яна надрукавала ў Вільні «Успаміны з падарожжа ў Сібір», якія былі перакладзены на англійскую і венгерскую мовы, а таксама ў 1856-1859 гг. выдала «Успаміны з жыцця», дзе расказала пра жыццё ў бацькоўскім доме ўключна да 1821 г.

 


Г. Тычка

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!