Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Аляксандр Гроза

Кнопка отправить на печать

(1807-1875)

   Нарадзіўся Аляксандр Гроза 30 чэрвеня 1807 г. у Вінніцкай губерні ў багатай шляхецкай сям’і. Атрымаў добрую адукацыю ў Віленскім універсітэце. Некаторы час жыў на тэрыторыі Беларусі ў маёнтку Гламбочна Себежскага павета. Быў у захапленні ад беларускай народнай творчасці і нават здолеў напісаць колькі «беларускіх твораў». Найперш «паэму-казку» «Марына». Даследчыкі мяркуюць, што яе пачатак — літаральны пераклад вясельных беларускіх песняў: у трэцім томе «Rubonu» Казімір Буйніцкі падаў арыгінальныя тэксты, а побач змясціў адпаведныя ўрыўкі з паэмы.
   Аповесць Аляксандра Грозы «Нечаканы госць» напісана напачатку 50-х гадоў XIX ст. і надрукавана ў 1855 г. У аснову твора, як паказваюць факты, пакладзены аповеды Яна Баршчэўскага пра сваё юнацтва, пра вучобу ў езуітаў. Пісьменнікі не маглі не сустракацца: Цуднаў, дзе ў маёнтку графіні Ю. Ржавускай правёў свае апошнія гады жыцця Ян Баршчэўскі, і маёнтак Салагубаўка ля Бярдзічава, дзе жыў Аляксандр Гроза, знаходзяцца побач. Як, дарэчы, і мястэчка Янушполь — апошні прыстанак Франца Савіча. Зрэшты А. Гроза і не хаваў, што сюжэт аповесці звязаны з Янам Баршчэўскім і ягонымі творамі. Пра гэта не раз у «Нечаканым госці» згадвае аўтар. Невыпадковыя, думаецца, і шматлікія супадзенні перыпетый лёсу галоўнага героя «Нечаканага госця» Севярына і Я. Баршчэўскага. Так, яны абодва паходзяць з беднай шляхты, абодва мусяць зарабляць на жыццё рэпетытарствам, абодва ў калегіі, а пасля акадэміі езуітаў праславіліся як паэты. Ну, і вядома, у сувязі з каханнем Севярына згадваецца Максімавічанка Я. Баршчэўскага ды прысвечаны ёй верш «Дзеванька». З іншых невыпадковых супадзенняў адзначым толькі апісанне ў «Шляхціцы Завальні» падзей 1812 г. і апісанне сутычкі пад Клясціцамі ў «Нечаканым госці»: Севярын, як і Ян Баршчэўскі, пераказвае падзеі бою расійскіх ды французскіх войскаў на «пясчаным беразе Дрысы». Такім чынам, аповесць Аляксандра Грозы «Нечаканы госць» можна лічыць творам пра юначыя гады Яна Баршчэўскага.
 


Мікола Хаўстовіч

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!