Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Адольф Янушкевіч

Кнопка отправить на печать

(1803-1857)


   Падарожнік, пісьменнік. Нарадзіўся ў Нясвіжы, дзе потым вучыўся ў дамініканскай школе, у 1823 г. скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў членам таварыства Блакітных (блізкія да філарэтаў). У 1823-1826 гг. жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, сустракаўся з Адамам Міцкевічам, Юльюшам Славацкім (падаў яму ідэю напісаць рэвалюцыйна-патрыятычны верш «Песня літоўскага легіёна» як водгук на паўстанне 1830-1831 гг.; напісаны ў 1831 г.), I. Гётэ. У 1830 г. вярнуўся на Радзіму. У час паўстання 1830-1831 гг. быў адным з кіраўнікоў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі і Украіны. У 1832 г. сасланы ў Сібір. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. У 1856 г. вярнуўся ў Беларусь у маёнтак бацькоў Дзягільна (цяпер Дзяржынскі раён). У студэнцкія гады пісаў на польскай мове сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821 г.), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А. Цьера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій і выдаў Ф. Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 1-2, Парыж, 1861 г.). У 2008 г. кніга ў перакладзе Г. Суднік-Матусевіч выйшла ў Мінску. У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся яго талент апавядальніка і сумленнага даследчыка. У іх аўтар апісаў побыт казахаў, іх духоўную культуру, выступаў як абаронца казахаў ад самавольства баяр і царскай адміністрацыі. Янушкевіч паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».
 


А. Мальдзіс, У Мархель

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!