Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кірыла Тураўскі - "Прытча пра чалавечую душу і цела"

Кнопка отправить на печать

   У "Прытчы пра чалавечую душу і цела" (ці "Слове пра сляпога і кульгавага") – ў якасці сюжэта евангельскае апавяданне пра руплівага гаспадара. Пасадзіўшы вінаград, ён паставіў ля варот двух старажоў: сляпога і кульгавага. "Калі хто з маіх ворагаў захоча абакрасці вінаграднік, то кульгавы ўбача, а сляпы пачуе. Калі ж хто-небудзь з іх захоча ўвайсці ў вінаграднік, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсці ўсярэдзіну; сляпы ж, калі і ўвойдзе, то, заблудзіўшыся, у прорве разаб'ецца", – так разважае гаспадар. На справе адбылося інакш. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад і прысвоілі чужое дабро. 
   У вобразе сляпога – чалавечая душа, кульгавага – цела. Гаспадар-стваральнік свету, Бог карае абодвух, выганяючы з саду. Думка – адказ насць чалавека перад богам і пакаранне за грахі. 

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!