Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Галіна Багданава - АС-лінія

Кнопка отправить на печать

   Эксперыментальная п'еса Галіны Багданавай "АС-лінія" звязана з грамадска-палітычнымі рэаліямі і, дарэчы, мае падзагаловак "Абсурд у стылі посткамунізму". П'еса з безыменнымі персанажамі: Непрадажны мастак, Вучоны з авоськай, Былая Савецкая Дама, Былы партыец, у ліку персанажаў манекены, саламяныя лялькі, Цені ў рудых скуранках.
   Цэнтр дзеяння - бясконцая, можна сказаць, адвечная чарга па яйкі, у якой сустракаюцца жыхары посткамуністычнага часу. Іх размовы, маналогі і дыялогі - абсурдныя, як таго патрабуе жанр, але навідавоку бязрадасная праўда пра бязладдзе. Вось адзін з маналогаў у чарзе:
   С т а л і ч н а я п р а в і н ц ы я л к а (манекену наперадзе). А я вот вчара сем дзесяткаў взяла, дык закатала. Я всё цяперака катаю. Мяса, кур, цяперака вот яйца... Жарыш, як яішніцу, жырам пералажываеш і ў банкі. Жарыш, жырам пералажываеш і ў банкі. Катаеш і ў падвал. Катаеш і ў падвал. Ну дык што з тых сямі дзесяткаў! Тры паўлітровікі всяго вышла. Надо шчэ б хоць дзесятачкаў пяць узяць. А то з заўтрашняга дня, гаварат, усё ў два разы даражаець. І етыя яйца, скажу вам, слухайце сюды, вы толька падумайце! Куда ета правіцельства толька глядзіт! Мне б хоць пяць дзесятачкаў, хоць пару баначак шчэ б закатаць! Летам да маткі ў дзярэвню ехаць - мілае дзела! У мяне матка раньша, і карову, і кур, і кабанчыка дзяржалаа цяперака нянечкай у дзецкі сад устроілася. Не пыльна і завсегда сытая. Шчэ і нам, як прыедзем, прынясе катлетаў якіх ці бліноў. Карову прадала, свіней прадала. Нам матацыкал купіла. З каляскаю. Мы цяперака да яе на матацыкле ездіім.
   Вайсковец у чарзе любоўна пералічвае ў дыпламаце пляшкі са спіртам "Раяль". Ветэраны задумваюць узяцца за рукі і стварыць "АС-лінію", дзякуючы якой адновіцца "Саюз непарушны". Студэнты збіраюцца ў чарговы камерцыйны ваяж у Турцыю. Цені ў скураных куртках спяваюць заліхвацкія прыпеўкі. Побытавае, рэальнае змешваецца з ірэальным, аздабляецца "чорным гумарам". У творы існуюць не толькі "тутэйшыя" постсавецкія рэаліі, але і прыкметы літаратурнай традыцыі, як зазначае І. Шаблоўская:
   "Паэтыка гульні, снабачання... моўны фактар - усё гэта нясе спецыфічную беларускую афарбоўку".
   "Чорны гумар", гратэскавая дэфармацыя грамадскіх з'яў эпохі "перабудовы" - не ад жадання аўтаркі пасмяяцца або пацешыцца з людской недасканаласці, неўладкаванасці. Наадварот, твор прасякнуты болем за чалавечае самапрыніжэнне. Сацыяльна-крытычны пафас "АС-лініі" скіраваны супраць прымітыўнай прагматыкі, масавай бездухоўнасці, пакланення фальшывым ідалам, якія набываюць абсурдную форму - не толькі ў літаратуры.
   Драматургічны вопыт Г. Багданавай сведчыць пра плённасць спалучэння эксперыменту і традыцыі, новага і апрабаванага. Існуе праблема арганічнай узаемасувязі разнастайных кампанентаў? Гэта датычыцца не столькі аўтарскай устаноўкі на эксперымент або перайманне, колькі ўласна драматургічнага майстэрства.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!