Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Іван Шамякін - Драма

   Аповесць «Драма» (1988) — яркі мастацкі дакумент часу перабудовы. Аднак Шамякін не быў бы Шамякіным-празаікам, калі б не выявіў сучаснасць праз даследаванне чалавечых характараў у іх складанасці, не раскрыў маральную філасофію паводзін, адносінаў да рэчаіснасці. Жыццё для герояў пісьменніка — гэта заўсёды ўнутраныя выпрабаванні, пошукі шчасця, ісціны, сэнсу жыцця. Слушна адзначае В. Каваленка, што вострае, праблемнае бачанне Іванам Шамякіным сучаснасці — «гэта не павярхоўнае філасофстваванне, не кан'юнктурнае паспешлівае імкненне ўлавіць чарговы распаўсюджаны паварот грамадскай думкі. За кожнай праблемнай жыццёвай канцэпцыяй пісьменніка адчуваецца напружаны мастацкі роздум і пошукавая засяроджанасць пачуцця».
   У «Драме» падзеі пачатковага этапу перабудовы паказаны ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці. Грамадска-сацыяльныя змены спарадзілі многія пытанні і праблемы, вырашэнне якіх праходзіць са «скрыпам» і перадусім вымагае неардынарнага мыслення, смелых падыходаў. Менавіта дырэктар завода Васіль Васільевіч Ліхач, нечакана абраны на гэтую пасаду дэмакратычным шляхам, спаўна зведаў цяжар перабудовачных крокаў, сутыкнуўся з сілай інерцыі, засіллем камандна-адміністрацыйнай сістэмы, чарговай дэмагогіяй. Ліхач адчуў магчымасць працаваць і жыць па-новаму, таму ён дзейсны, смелы, рызыкоўны, часам катэгарычны і настойлівы ў дасягненні мэты. Разам з тым пісьменнік паказвае свайго героя як чалавека жывой думкі, дасціпнага, нават па-маладому гарэзлівага. Кіраўнік завода становіцца ахвяраю самадурства і гвалту заўзятага «перабудоўшчыка», здрадлівага пярэваратня Мігуна, які «спаў і бачыў сябе начальнікам міліцыі. А за кар'еру ён гатовы бацьку роднага прадаць, не тое што нейкага Ліхача».
   Цікавы, адметны тып дзелавой жанчыны створаны ў вобразе партыйнага кіраўніка Алы Уладзіславаўны Наліцкай. Галоўная мэта яе жыцця заключалася ў тым, каб зрабіць кар'еру. Таму дзеля гэтага жанчына ахвяравала ўсім: каханнем, маладосцю, сям'ёй. Аднак калі Наліцкая дасягнула высокай пасады, узначаліла гарадскі партыйны камітэт, то пачынае «траціць ранейшую ўпэўненасць, цвёрдасць, непахіснасць у вырашэнні глабальных пытанняў жыцця іншых людзей». Ёй хочацца асабістага шчасця: быць каханай, стаць маці.
   Лёс гераіні аповесці пацвярджае, што чалавек павінен жыць паўнакроўным жыццём, бо абдзеленасць на зямныя радасці, інтымныя пачуцці робіць яго сутнасць аднабокай і непаўнацэннай. Наліцкая ж відавочна ператварылася ў фанатычнага чалавека-схему, нашпігаванага аднымі ідэямі і лозунгамі.

Похожие статьи:

Іван ШамякінІван Шамякін - Непаўторная вясна

Іван ШамякінІван Шамякін - Злая зорка

БиографииІван Шамякін

Іван ШамякінСэрца на далоні. Адказы на пытанні

Іван ШамякінАдказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"