Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Іван Шамякін - Глыбокая плынь

   Раман «Глыбокая плынь» (1948) меў тыповыя адзнакі свайго часу: партызанская тэматыка, шырокі часавы ахоп падзей (з пачатку вайны да вызвалення Беларусі), шмат герояў, зварот да гераічнага боку вайны, паказ подзвігу.
   Таццяна Маеўская, адыходзячы ў партызаны, забівае двух дужых паліцаяў, яе бацька, Карп Маеўскі, закідвае гранатамі казарму з нямецкай аховай. Выключныя гераічныя ўчынкі здзяйсняе разведчык Андрэй Буйскі. Разам з тым у творы прысутнічаюць неадназначныя характары здраднікаў і прыстасаванцаў: аднаасобнік Ларывон Бугай з прыходам немцаў стаў старастам, але потым разабраўся ў іх палітыцы; Мацей Кулеш спачатку меў сувязь з партызанамі, але потым стаў служыць таксама немцам; Палагея, звычайная вясковая кабета, каб выжыць, гатова на ўсё. Яна выдае, праўда, ненаўмысна, Таццяну (тая ратуе яўрэйскага хлопчыка). Мікалай Маеўскі прыляцеў з-за лініі фронту і трапіў якраз у тую брыгаду, дзе знаходзяцца бацька, сястра і каханая. Карп сыну: «Ведай, што ты народны камандзір. Правая рука Лясніцкага. А Лясніцкага ведае ўвесь народ, усё Прыдняпроўе наша... Значыцца, і табе народ даручыў лёс свой. Ты цяпер і наш камандзір, сям’і нашай».
   Аднабакова малююцца вобразы акупантаў. Яны самараскрываюцца праз уласныя словы і дзеянні.
   І ўсё ж твор прынёс Івану Шамякіну шырокую вядомасць. Ён меў займальны сюжэт, вострыя канфліктныя сітуацыі, «прыгожых» знешне і ўнутрана станоўчых персанажаў, расказваў пра вядомае, перажытае, але расказваў, узвышаючы і рамантызуючы падзеі. Недахоп рэальнай жыццёвай праўды адчуецца пазней.

Похожие статьи:

Іван ШамякінІван Шамякін - Злая зорка

Іван ШамякінАдказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"

Іван ШамякінСэрца на далоні. Адказы на пытанні

Іван ШамякінІван Шамякін - Непаўторная вясна

БиографииІван Шамякін