Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Іван Пташнікаў - Эфка

Кнопка отправить на печать

   Галоўны герой апавядання Івана Пташнікава «Эфка» – Толік Вайда, дванаццацігадовы падлетак. На вобразе Толіка Вайды  пісьменнік паказаў, якое душэўнае калецтва спараджала вайна. Яна абудзіла ў хлопчыка неадольную цягу да зброі, бяздумнае жаданне страляць. «Знайшоўшы ў Віжы ржавы ствол ад вінтоўкі, адрэзаў напільнікам канец і зрабіў сабе самаробны пісталет. Страляў з аўтаматных патронаў сарок, варон, бацяноў, курэй, сабак...». Гульня 12-гадовага падлетка са зброяй, што засталася пасля партызанаў, потым савецкіх салдат, абярнулася смерцю меншых брацікаў і сястрычкі (яны загінулі ад узрыву гранаты), а потым Пашкі Жарскага.
   Кіруюць учынкамі Вайды не толькі дзіцячая  цікаўнасць і наіўнасць. Сцэна помсты мышам у кароўніку (за тое, што спазніўся на пошукі зброі) высвечвае яго жорсткасць. Разам з тым Іван Пташнікаў паказваў, што з вайны можна было выйсці і з адкрытай для дабра душой. Пашка Жарскі таксама гуляў з «ваеннымі цацкамі» дарослых. Аднак у яго зусім іншае стаўленне да чалавека і жыцця. Нягледзячы на вялікае жаданне стрэліць, на зняважлівыя кпіны Вайды хлопчык не змог націснуць на курок. «Пашка Жарскі і да катла адышоўся, і падняў цяжкі аўтамат, і нацэліўся ў грудзі Вайду Толю... Колькі разоў ён хацеў стрэліць з такога аўтамата, а тут – не змог... Мусіць, што трэба было страляць у чалавека – у дрэва стрэліў бы».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!